Конкурс чытальнікаў духоўнай паэзіі «Усякае дыханне ўсхваляе Госпада»

Голасам магутным грымяць сёння звоны

Па блакітным небе, у бляску сонца кос,

Льюцца ўрачыста радасныя тоны,

Бо Хрыстос, наш Збаўца, у трэці  дзень уваскрос!

«На Вялікдзень» Сяргей Новік-Пяюн

Зноў прыйшла да нас жаданая і доўгачаканая вясна. Уся прырода, увесь свет Божы абуджаецца ад сну. Вясной мы з вамі адзначаем галоўнае царкоўнае свята — Светлае Хрыстова Уваскрэсенне.

24 красавіка па благаславенні пратаіерэя Уладзіміра Рацьковіча, настаяцеля Свята-Пакроўскага храма г. Полацка, у ДУА «Гаранская дзіцячы сад-сярэдняя школа Полацкага раёна» сярод вучняў 5-10 класаў адбыўся конкурс чытальнікаў духоўнай паэзіі «Усякае дыханне ўсхваляе Госпада».

Адметным у правядзенні конкурсу было тое, што гучалі вершы толькі на роднай беларускай мове! Творы паэтаў Сяргея Грахоўскага, Віктара Шніпа, Паўла Саковіча, пратаіерэя Іаана Міцько, Таісы Бондар, Сяргея Законнікава, Віталя Шалаева пра веру, Бога, светлым свяце Вялікадня стварылі атмасферу радасці і любові.

Віншуем пераможцаў конкурсу:

I месца – Дана Карповіч (10 клас), Аляксандра Скрыпялёва і Рэната Чумакова (9 клас); Анастасія Гаўрова (6 клас);

II месца – Анастасія Еселева (10 клас), Наталля Купрыянава (9 клас);

III месца – Аліна Васіленка (10 клас).

Вялікі дзякуй настаўнікам Іне Мікалаеўне Лакомскай і Людміле Віктараўне Обадавай за добрую падрыхтоўку ўдзельнікаў конкурсу.

Ала Уладзіславаўна Чалала, настаўнік

ДУА «Гаранская ДССШ Полацкага раёна»

Перейти к верхней панели